Окно возможностей в Беларуси откроется / Лукашенко нужен Круглый стол?
Калі акно магчымасцяў адкрыецца, мы павінны мець сцэнар Падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA», які прайшоў ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы, Народнае антыкріснае ўпраўленне арганізавала панэльную дыскусію «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?». У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак. «Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў», — адзначыў Павел Латушка. «Калі мы кажам пра круглы стол, я пагаджуся з тэзісам, што нельга проста ўзяць гістарычны досвед Польшчы і перакласці стоадсоткава на Беларусь. Сітуацыя змянілася, тэхналогіі змяніліся, палітычны, геапалітычны кантэкст — усё рознае, але, мне падаецца, ва ўсіх мірных транзітах — круглы стол у Польшчы, круглыя сталы ў ГДР, транзіт улады ў Іспаніі — заўсёды была адна важная рэч — гатоўнасць да гэтага палітычных эліт, як апазіцыйных, так і ў першую чаргу наменклатурных», — падкрэсліў Арцём Брухан. «Наша задача — быць гатовымі да розных сцэнароў. Я асабіста абіраю круглы стол як тое, што хутчэй за ўсёдапаможа захаваць жыцці беларусаў. Гэта мусіць быць наш паслядоўны шлях да дэмакратыі. Ён хутчэй за ўсёдаўжэйшы, але ён і найменш стратны для людзей», — зазначыла Станіслава Гліннік «Круглы стол — гэта вялікі, мусіць быць, грамадскі кансенсус. Гэта мусіць быць згода ўсёй палітычнай апазіцыі на тое, каб гэта ўвогуле стартавала. І пытанне, калі ўжо пераходзіць канкрэтна, дзе ён мае адбывацца. У Польшчы круглы стол адбываўся ў Польшчы. Пытанне: дзе мае быць праведзены беларускі круглы стол?», — сцвердзіў Яўген Вапа. «Хуткасць развіцця і трансфармацыі польскай палітыкі, эканомікі, усяго ў Польшчы не такая, як мы жадалі з самага пачатку. Чаму? Таму што мы далі камуністам занадта шмат. Праблема не ў тым, што мы не дайшлі да дэмакратыі, што мы зараз знаходзімся ў дрэннай сітуацыі. Не. Польшча, на шчасце, з’яўляецца ў гэтым рэгіёне Еўропы самым лепшым прыкладам пазітыўнай трансфармацыі з дыктатуры да дэмакратыі, але мы патрацілі 10–15 гадоў», — адзначыў Марыюш Машкевіч. «Усё, што ў гісторыі здарылася пры маім жыцці, было для мяне неспадзяванкай, і таму я сабе ўяўляю кожны сцэнар, прычым хай будзе круглы стол як адзін са сцэнароў, але таксама могуць быць іншыя. Кожны варыянт магчымы, трэба да кожнага варыянта прынамсі маральна падрыхтавацца», — падкрэсліў Алег Латышонак. ПОДДЕРЖИТЕ НАШУ РАБОТУ ЧЕРЕЗ ПЛАТФОРМУ BUY ME A COFFEE (https://buymeacoffee.com/belarus_nau) ИЛИ ДРУГИМ УДОБНЫМ СПОСОБОМ (https://www.belarus-nau.org/donate) ——— Наши социальные сети: Павел Латушко: Telegram: https://bit.ly/3u61ixG Instagram: https://bit.ly/3u4aKS2 YouTube: https://bit.ly/3qgqmRn YouTube PL: https://bit.ly/3u7pfEE X (Twitter): https://bit.ly/3tlTBEb Facebook: https://bit.ly/422sLkw TikTok: https://bit.ly/3u2BhmS TikTok PL: https://bit.ly/3u2sPEa LinkedIn: https://bit.ly/3SDBbM5 Народное антикризисное управление: Telegram: https://bit.ly/36ezaQK Instagram: https://bit.ly/3InJdAj YouTube: https://bit.ly/3wjLOZE X (Twitter): https://bit.ly/3CRbU7i Facebook: https://bit.ly/3igwXab Сайт: https://bit.ly/36tSglZ TikTok: https://bit.ly/3UoB8B2 #беларусь #лукашенко #россия Окно возможностей в Беларуси откроется / Лукашенко нужен Круглый стол?

Помогут ли Беларуси трудовые мигранты из Узбекистана?

Первые кризисы для нового кабинета Литвы: критика за Беларусь, рост цен на бензин, Вильнюс в мусоре

Транзіт улады непазбежны: Лукашэнку зменіць.. Праблемы беларусаў ва Украіне. Прэм’ера: Цётка, Геніюш

Фрыдман і Махоўскі пра згарэлыя Wildberries. Каго зь беларусаў пашлюць у войска

Мельнікаву завербавалі пасля эміграцыі — новыя падрабязнасці / Кныровіч

Лукашенко помогает России уничтожить все беларуское

Пакаранне для суддзяў і сілавікоў у Беларусі: беларусы дойдуць да самасуду? / Белсат

ЧАЛЫ: у Лукашэнкі татальны крах на ўсіх франтах: пахне сыходам! Слёзы ўзбекаў: ужо бягуць з Беларусі

Вялікі батл паміж зубрам і буслом: выбіраем галоўны сімвал Беларусі!

❗️Лукашэнка абураны ўзбекамі: непрыемны сюрпрыз для дыктатара. Пагрозы беларусам: новыя крыміналкі

Мельнікаву "знайшлі" ў Беларусі. Памёр Юрый Хашчавацкі. Істэрыя Лукашэнкі, Качанава вядзе нараду!

🔥Лукашенко: "Вот этого бардака терпеть никто не будет! Распущенность и разболтанность!" ПОЛНОЕ ВИДЕО

❗️Is Lukashenko planning provocations in Poland? Lukashenko trusts Volfovich more than Tertel

ГАЛЛЯМОВ: Почему бензин и Wildberries меняют всё. Новая реальность России: чем рискует Путин

⚡️ На волі сын Лябедзькі, сілавікі трасуць ЦікТок, Лукашэнку давялі дрэнныя работнікі / Класкоўскі

Трамп прыдумаў, як скарыстацца Лукашэнкам. Змена пазіцыі ЗША, палітвязні ў Беларусі / ФІЛІПЕНКА

Запрос на Путина. Главная ошибка Горбачёва. Нулевая ответственность.Венедиктов* у Пастухова*/Часть 1

Podolyak: "Russia will collapse!" What awaits Belarus, Lukashenko's nuclear drills, a strike on D...

🎙 Честное слово с Иваном Преображенским

