Кс. Уладзiслаў Завальнюк у "Бэтлееме" - Сiнiло 2025
Уладзіслаў Завальнюк (нар. 8 ліпеня 1949 г.) — беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, рэлігійны дзеяч, тэоляг, перакладчык і публіцыст. Сёньня — дэкан Паўночна-Заходняга дэканату г. Менску і пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску. Нарадзіўся 8 ліпеня 1949 г. ў вёсцы Жданава Віньніцкай вобласьці Ўкраінскай ССР у сялянскай каталіцкай сям’і Мацьвея і Ганны (з дому Рошакаў) Завальнюкоў. Пасьля заканчэньня Жданаўскай сярэдняй школы навучаўся ў духоўнай сэмінарыі ў Рызе, быў высьвячаны на сьвятара 26 траўня 1974 г.[2] Пасьля высьвячэньня быў накіраваны ў Малдову, дзе Каталіцкая Царква на той час была практычна зьнішчана. Яе адраджэньне ў Малдове зьвязваюць з прыездам туды ў 1974 а. Уладзіслава Завальнюка.[3] Служыў ён у каталіцкай капліцы на армянскіх могілках у Кішынёве. Сьвятар не абмяжоўваўся служэньнем ў Кішынёве, але гуртаваў вернікаў і адкрываў каталіцкія капліцы і ў вёсках. Знаходзячыся ў Малдове, абслугоўваў каля 70 каталіцкіх парафіяў і місійных пунктаў (у тым ліку 11 нямецкіх). Карыстаўся глыбокай павагай вернікаў, актыўна займаўся катэхізацыяй дзяцей і моладзі. За сваю рэлігійную дзейнасьць прасьледаваўся савецкімі ўладамі. У 1976—1977 гг. у сяле Слабазія-Рашкаў вернікі пад кіраўніцтвам кс. Уладзіслава Завальнюка без дазволу савецкіх уладаў пабудавалі храм, бо афіцыйнага дазволу на будаўніцтва ўлады не давалі. Пабудаваная царква была разбурана 25 лістапада 1977.[4] Некаторыя вернікі былі аддадзены пад суд, а сам сьвятар быў арыштаваны за «рэлігійную прапаганду» і высланы ў Казахстан. Займаўся душпастырствам у Цалінаградзе, але потым быў вымушаны пераехаць у Краснаярск. У 1980 г. зноў вярнуўся ў Латвію, дзе займаўся сьвятарствам. У 1984 г. пераведзены ў Беларусь, служыў у Глыбокім, быў вікарыем у Менскім Кальварыйскім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. З 1989 г. быў актыўным удзельнікам малітоўнага змаганьня вернікаў за вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў у Менску (касьцёл сьв. Сымона і Алены, катэдральны касьцёл, касьцёл сьв. Роха). Аднавіў і адкрыў шэраг каталіцкіх парафіяў у розных мястэчках Беларусі. Уладзіслаў Завальнюк мае ступені доктара тэалёгіі і кандыдата гістарычных навук, аўтар больш як 50 кніг, актыўны папулярызатар беларускай мовы ў царкоўным жыцьці[2]. Зьяўляецца старшынём Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры пры Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, суаўтар слоўніка сучаснай беларускай мовы і энцыкляпэдычнага слоўніка рэлігійнай лексыкі беларускай мовы. Быў стваральнікам рэлігійнай перадачы «Голас душы» на Беларускім радыё, якую вёў з 1993 да 2000.

Яков Кедми: Запад порождает демагогов, а не государственных деятелей!

"მიხო და მარო"; 254-ე სერია-კომედიური სერიალი; პაატა გულიაშვილი-Paata guliashvili

Tiesiogiai – iš Lietuvos moksleivių dainų šventės dalyvių eisenos „Labas, Vilniau!“

Santo Rosário | Sexta-feira | 04:00 | 12/06/2026 | Live Ao vivo

PREZIDENTO PATARĖJAS IŠDAVĖ KARINĘ PASLAPTĮ RUSAMS! ŽINIASKLAIDA TYLI!!!

DOMINYKAS ČIVILIS: paskaita / laida 'LICVINIZMAS' PILNA VIEŠA LAIDA

Typical Family Apartment Tour (How Russians REALLY Live) 🏠

PANCEROVAS | ŠEPETYS: tradicinis socbebras labiau už demokratiją nei jaunieji socdemai

Psichoterapeutas: Moteris vyrą nuolatos testuoja. Didžiausia vyro transformacija / Erikas Siudikas

Будслаў 2025

KARO ISTORIKAS: Kas LAUKIA Lietuvos, Putinas aklavietėje ir Dugino pranašytė išsipildė

Советы для пожилых: правда об алкоголе после 60 — как защитить сосуды и избежать инфаркта

Belgien – Senegal Highlights | Sechzehntelfinale, FIFA WM 2026 | sportstudio

№7 Соловецкий Монастырь. Пасха. Что приводит человека к Богу.

Kodėl mums taip sunku suprasti viduramžių istoriją? | Valdas Rakutis

(film) 1000 years - Witness of the Light - (1000 години - Сведок на Светлината)

😱 You Must See This! Rare Animal Incidents Caught on Camera / Best of 2026

Germany vs. Paraguay - The Halftime Video

🐺 Zelensky’s Wolf Trap: KONSTANTINOVKA HAS FALLEN! Russia Is Moving Toward the Dnipro. Syrskyi’s Lie

