"Унія" - За Случчыну (1998)

Словы Наталлі Арсеньевай Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча Абтрасалі з бярозаў лісцё вятругі, І гублялі рабіны чырвоныя слёзы, Як пайшлі мы ў змаганне, на раны, на згін, Абы яваю сталіся крозы. Прыпеў: Пайшлі мы, воі з Божае ласкі, У бой за Случчыну сваю! Нам дзіў, што сёння баюць казкі Пра нас і песні нам пяюць. Аддавалі жыццё за сябе мы, за вас, Беларусы-браты, і за сінія нівы, І за тое, каб нас не смактала дрыгва, А раслі мы, аж свету надзіва. Прыпеў. Не штыхі і не кулі - жаролы гармат, За адзіную зброю мы мелі каханне, Грэла сэрца яно, хоць залеў лістапад І раслі ў рад магілы за намі. Не судзіла нам доля разгорыць зару, Не судзіла даць шчасце ды волю Айчыне, Дай жа Бог, каб унукі ўзнялі Беларусь На узвышшы ахвярай і чынам! Камерны хор «Унія» заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР. https://nn.by/?c=ar&i=62159 Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе! 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба». Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў. Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь. 27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын. Жыве Беларусь! Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць https://nn.by/?c=ar&i=201062

"Унія" - Жалобны марш (1998)
▶︎

"Унія" - Жалобны марш (1998)

"Унія" - Пагоня (1998)
▶︎

"Унія" - Пагоня (1998)

Будзьма беларусамі! Гісторыя Беларусі за 5 хвілін (РУС субтитры)
▶︎

Будзьма беларусамі! Гісторыя Беларусі за 5 хвілін (РУС субтитры)

Аляксей Галіч - За Случчыну (Н. Арсеньнева)
▶︎

Аляксей Галіч - За Случчыну (Н. Арсеньнева)

Украинский город, который построили НЕ УКРАИНЦЫ! 15 тайн города Черновцов
▶︎

Украинский город, который построили НЕ УКРАИНЦЫ! 15 тайн города Черновцов

Germany vs. Paraguay Highlights FIFA World Cup 2026 | Sportschau
▶︎

Germany vs. Paraguay Highlights FIFA World Cup 2026 | Sportschau

"Унія" - Сцяг (1998)
▶︎

"Унія" - Сцяг (1998)

Unbelievable Smart Worker & Hilarious Fails | Construction Compilation #1 #adamrose #smartworkers
▶︎

Unbelievable Smart Worker & Hilarious Fails | Construction Compilation #1 #adamrose #smartworkers

ИНЖЕНЕРЫ Называли Это «БЕЗУМИЕМ» — Пока Его Karabiner 98K Не Стал БЕСШУМНЫМ ОРУЖИЕМ СМЕРТИ
▶︎

ИНЖЕНЕРЫ Называли Это «БЕЗУМИЕМ» — Пока Его Karabiner 98K Не Стал БЕСШУМНЫМ ОРУЖИЕМ СМЕРТИ

«За Случчыну!» - Беларуская Жаўнерская Песьня пра Слуцкі Збройны Чын
▶︎

«За Случчыну!» - Беларуская Жаўнерская Песьня пра Слуцкі Збройны Чын

"Унія" - Касінеры (1998)
▶︎

"Унія" - Касінеры (1998)

Princess Of Boogie Woogie Delights Everyone
▶︎

Princess Of Boogie Woogie Delights Everyone

Deutschland – Paraguay Highlights | Sechzehntelfinale, FIFA WM 2026 | sportstudio
▶︎

Deutschland – Paraguay Highlights | Sechzehntelfinale, FIFA WM 2026 | sportstudio

50 ТРУПОВ ЗА 5 МИНУТ: Как Солдат РАССТРЕЛЯЛ Всю Казарму в СССР! Документальный Фильм
▶︎

50 ТРУПОВ ЗА 5 МИНУТ: Как Солдат РАССТРЕЛЯЛ Всю Казарму в СССР! Документальный Фильм

За Случчыну
▶︎

За Случчыну

Русичи похитили дочь хана - КВН Евразия
▶︎

Русичи похитили дочь хана - КВН Евразия

Belarusian Patriotic song "For Slutsk!" (За Случчыну!)
▶︎

Belarusian Patriotic song "For Slutsk!" (За Случчыну!)

Eine DEUTSCHE Stadt in RUSSLAND?! ICH habe sie besucht!
▶︎

Eine DEUTSCHE Stadt in RUSSLAND?! ICH habe sie besucht!