Эліза Ажэшка. Праўда і міфы 08 06 2021

Эліза Ажэшка: праўда і міфы. Лекцыя з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” 6 чэрвеня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі (польск.: Eliza Orzeszkowa, 1841-1910) – найвыдатнейшай пісьменніцы ў гісторыі польскай прозы, жыццём і творчасцю шчыльна звязанай з Беларуссю. 8 чэрвеня ў межах цыклу сустрэч “Санаторый пад клепсідрай” мадэратар Андрэй Хадановіч пагаворыць пра знакамітую юбілярку з перакладчыцай яе творчасці, пісьменніцай Святланай Воцінавай. Асноўныя аспекты размовы: Якія загадкі і да сённня хвалююць даследчыкаў жыцця і творчасці літаратаркі? Чаму, напрыклад, Ажэшка “памяняла” свой год нараджэння? Што ў біяграфіі пісьменніцы дагэтуль міфалагізуецца? Наколькі справядліва ацэненая яе творчасць? Як мянялася і мяняецца стаўленне да яе з часам? Ці справядліва лічыць аўтарку толькі пераймальніцай вялікіх заходнееўрапейскіх раманістаў? Як літаратарку намінавалі на Нобелеўскую прэмію? Як адлюстравалася паўстанне 1863 года ў прозе пісьменніцы – яго непасрэднай сведкі і ўдзельніцы? Культурны супраціў і яго розныя стратэгіі: эзопава мова, пісанне “ў стол”, публікацыя “прамым тэкстам”. Якой паўставала Эліза Ажэшка ў сваіх беларускіх перакладах (Вацлава Ластоўскага, Ядзвігі Бяганскай, Янкі Брыля, Галіны Тычкі, Анатоля Бутэвіча)? З якімі перакладчыцкімі праблемамі яны сутыкаліся і як іх вырашалі? Якія творы пісьменніцы дагэтуль чакаюць сваіх беларускіх перастваральнікаў? Святлана Воцінава таксама прадставіць свой падрыхтаваны да друку пераклад рамана “Два полюсы”, які ў беларускай версіі з’явіцца пад назвай “Дзікунка”, і раскажа, што цікавага і нестандартнага чакае чытача ў гэтым выданні. Сустрэча ў прамым эфіры адбылася 8 чэрвеня на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку. --- “Санаторый пад клепсідрай”: анлайн-чытанні польскай літаратуры па-беларуску. “Тут мы рэактывуем мінулы час з усімі яго магчымасцямі, а значыць, і з магчымасцю ачуняць” (с). Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай” Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў “сучаснікамі”, а замежных сучаснікаў “землякамі”. Што і паказвае цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы. Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл “Санаторый пад клепсідрай” уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх некалькі нобелеўскіх лаўрэатаў і лаўрэатак. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску. https://instytutpolski.pl/minsk/   / instytutpolski.wminsku  

Феміністка, валанцёрка і бабуля беларускай літаратуры - Эліза Ажэшка
▶︎

Феміністка, валанцёрка і бабуля беларускай літаратуры - Эліза Ажэшка

Цыпрыян Каміль Норвід ПАЭЗІЯ 14 04 2021
▶︎

Цыпрыян Каміль Норвід ПАЭЗІЯ 14 04 2021

Pakistani Truck Parts Repair with a Master Mechanic Amazing Restoration
▶︎

Pakistani Truck Parts Repair with a Master Mechanic Amazing Restoration

Belgien – Ägypten Highlights | Gruppe G, FIFA WM 2026 | sportstudio
▶︎

Belgien – Ägypten Highlights | Gruppe G, FIFA WM 2026 | sportstudio

ТАДЭВУШ ДАЛЭНГА-МАСТОВІЧ. Санаторый пад клепсідрай. 9 03 2021
▶︎

ТАДЭВУШ ДАЛЭНГА-МАСТОВІЧ. Санаторый пад клепсідрай. 9 03 2021

Эліза Ажэшка  (1841 – 1910)
▶︎

Эліза Ажэшка (1841 – 1910)

Эліза Ажэшка. Хам. Кароткі змест
▶︎

Эліза Ажэшка. Хам. Кароткі змест

Elfenbeinküste – Ecuador Highlights | Gruppe E, FIFA WM 2026 | sportstudio
▶︎

Elfenbeinküste – Ecuador Highlights | Gruppe E, FIFA WM 2026 | sportstudio

Smooth Jazz & Soul R&B 24/7 – Midnight Jazz Lounge | Relaxing Instrumental Vibes
▶︎

Smooth Jazz & Soul R&B 24/7 – Midnight Jazz Lounge | Relaxing Instrumental Vibes

They Didn't Like Her Look, But Then She Sang Like a Star! 🤩
▶︎

They Didn't Like Her Look, But Then She Sang Like a Star! 🤩

Trump’s Unpopular UFC Birthday; Confusing Iran Deal; Mamdani Celebrates Knicks Win: A Closer Look
▶︎

Trump’s Unpopular UFC Birthday; Confusing Iran Deal; Mamdani Celebrates Knicks Win: A Closer Look

Жесток сблъсък в парламента РУМЕН РАДЕВ СРЕЩУ „ВЪЗРАЖДАНЕ“ заради водата!
▶︎

Жесток сблъсък в парламента РУМЕН РАДЕВ СРЕЩУ „ВЪЗРАЖДАНЕ“ заради водата!

0км. Родина Э.Ожешко
▶︎

0км. Родина Э.Ожешко

Добрай раніцы, Беларусь! Элиза Ожешко. писательница, общественный деятель
▶︎

Добрай раніцы, Беларусь! Элиза Ожешко. писательница, общественный деятель

Trump è disperato. La diretta con Alessandro Orsini
▶︎

Trump è disperato. La diretta con Alessandro Orsini

O PODER DA ORAÇÃO | Escola de Sabedoria com Tiago Brunet
▶︎

O PODER DA ORAÇÃO | Escola de Sabedoria com Tiago Brunet

Човекът е необходим като помощник на Господ! - учителят Тео при #Карбовски
▶︎

Човекът е необходим като помощник на Господ! - учителят Тео при #Карбовски

Niederlande – Japan Highlights | Gruppe F, FIFA WM 2026 | sportstudio
▶︎

Niederlande – Japan Highlights | Gruppe F, FIFA WM 2026 | sportstudio

Instrumental Worship Guitar : Best Worship Song | Peaceful, Relaxing Instrumental Hymns on Guitar
▶︎

Instrumental Worship Guitar : Best Worship Song | Peaceful, Relaxing Instrumental Hymns on Guitar

Главный навык 21 века! Как читать людей без слов и получать то, что хочешь?
▶︎

Главный навык 21 века! Как читать людей без слов и получать то, что хочешь?