Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю // гурт RALLA

RALLA Жаночы дуэт, які спалучае традыцыйны спеў і індывідуальнае прачытанне беларускіх мелодыі ў суправаджэнні скрыпкі і басэтлі. Дар'я і Алёна - спявачкі і музыкі традыцыйнага стылю, якія эксперыментуюць са сваім гучаннем, спрабуюць пашырыць свае творчыя межы і шукаюць шляхі выказацца - праз працу з беларускімі тэкстамі, мелодыямі і рытмамі. Максімальна захоўваючы аўтэнтычны выгляд традыцыйнай песні, дуэт прыўносіць у яе частку саміх сябе і свой унутраны свет. _____ Песня запісана Рыгорам Раманавічам Шырма ў 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча ↓ Апублікавана ў серыі "Беларуская народная творчасць. Балады. Том II", Нумар 618 ↓ Расчытана з нотаў Наталляй Сыч, апублікавана ў тэлеграм-канале "Час спяваць": https://t.me/spiavaizasynai/546 ↓ Творчая інтэрпрытацыя – гурт RALLA: https://instagram.com/ralla_folk?igsh... Дар'я Зуева - скрыпка, голас Алена Кандыба - басэтля, голас _____ Тэкст: Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю, Сеяў-рассяваў васілёчкі. Васількі мае дарагія, Ды хто ж вас будзе паліваці? Мамка старая, сястра малая, А жонка мая на Дунай пайшла, На Дунай пайшла хусты мыці, Пайшла на Дунай, не вярнулась. А ці яна там утанула, А ці яна там заблудзіла? А ці яна там заблудзіла, А ці яе там звяры з'елі? Ды каб жа яна утанула, - Ціхі бы Дунай ўскалыхнула; Ды кабы жа яна заблудзіла, - Ды усе б лясы пасушыла; Ды каб жа яе звяры з'елі, - Лясы і бары зашумелі б. Дык, знаць жа, яна ўкрадзёна, У чужую краіну завязёна!

Там, у зялёненькім садочку // Раман Яраш і Юля Літвінава
▶︎

Там, у зялёненькім садочку // Раман Яраш і Юля Літвінава

Фолк-дуэт "Ралля" @Rallafolkduo  - Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю
▶︎

Фолк-дуэт "Ралля" @Rallafolkduo - Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю

18 Выступление делегации Экибастуза
▶︎

18 Выступление делегации Экибастуза

Этнавандроўкі з Астроўнай. Клецкі раён
▶︎

Этнавандроўкі з Астроўнай. Клецкі раён

RALLA - Vir-vir
▶︎

RALLA - Vir-vir

Latvju Ziņģes 2026: Folk-Rock & Party Polka Mikss (AI Edits)
▶︎

Latvju Ziņģes 2026: Folk-Rock & Party Polka Mikss (AI Edits)

Kolumbien – Portugal Highlights | Gruppe K, FIFA WM 2026 | sportstudio
▶︎

Kolumbien – Portugal Highlights | Gruppe K, FIFA WM 2026 | sportstudio

My Golden Retriever Heals a Terrified Rescue Kitten in Just 3 Meetings!
▶︎

My Golden Retriever Heals a Terrified Rescue Kitten in Just 3 Meetings!

Данчык. Беларусь мая.Danchyk.
▶︎

Данчык. Беларусь мая.Danchyk.

Ялінка (В лесу родилась ёлочка) cover. Пераклад Кастуся Севярынца
▶︎

Ялінка (В лесу родилась ёлочка) cover. Пераклад Кастуся Севярынца

Ubuntu Soul Voices 🌿 47 Minutes of African A Cappella | Ambience Music 2026
▶︎

Ubuntu Soul Voices 🌿 47 Minutes of African A Cappella | Ambience Music 2026

RALLA (Ралля) @Rallafolkduo - Хадзіў-пахадзіў
▶︎

RALLA (Ралля) @Rallafolkduo - Хадзіў-пахадзіў

Ад кахання да любові // музычна-паэтычны вечар Рыгора Сітніцы
▶︎

Ад кахання да любові // музычна-паэтычны вечар Рыгора Сітніцы

Андрэй Мельнікаў - Гэта мы! (1996)
▶︎

Андрэй Мельнікаў - Гэта мы! (1996)

КАЛИНУШКА. ВЕК. КАРАОКЕ. ВОЕННАЯ-ГАЛЕРЕЯ.РФ.
▶︎

КАЛИНУШКА. ВЕК. КАРАОКЕ. ВОЕННАЯ-ГАЛЕРЕЯ.РФ.

IRDORATH (BY) - ZORAMI
▶︎

IRDORATH (BY) - ZORAMI

Ночэнька цёмна, а зоранька ясна // Аляксей Стрэльчанка
▶︎

Ночэнька цёмна, а зоранька ясна // Аляксей Стрэльчанка

Хадзіў-пахадзіў // RALLA Folk Duo Cover
▶︎

Хадзіў-пахадзіў // RALLA Folk Duo Cover

Фолк-дуэт "Ралля" @Rallafolkduo  - Купала наша, цёмна ночка
▶︎

Фолк-дуэт "Ралля" @Rallafolkduo - Купала наша, цёмна ночка