"Песняры" - Вераніка (1976)

Словы Максіма Багдановіча Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song-139.html I зноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлi. Там сцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы. Усё ў пылу, i стала мне Так сумна-сумна ў цішыне... Я ў сад пайшоў - там глуха, дзiка, Усё травою парасло... Прыпеў: Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка"... I толькi надпiс "Веранiка"... На лiпы ўрэзаны ў кары. Казаў вачам аб тэй пары: - Расці, ўзмацовывайся дрэва, Як манумент жывы ўставай I к небу надпiс падымай, I к небу надпiс "Веранiка"... Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй... -вокаліз- Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй Прыпеў: Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка", I толькi надпiс "Веранiка"... Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй