Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (Ваяцкі марш) з кадрамі з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня

Гімн у MP3-версіі пампуйце тут: https://t.me/symbalby/3462 Гімн Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з кадрамі ‪@onlinerby‬ з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня. Ваяцкі марш (караоке-версія):    • Video  ​ Ваяцкі марш (ноты для bass, tenor, alto, soprano, choir):    • ВАЯЦКІ МАРШ / Bass, Tenor, Alto, Soprano, ...  ​ Ваяцкі марш у выкананні «Вольнага хору»:    • Вольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі (...  ​ Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»:    • Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш» (Мы в...   Гісторыя гімна: 30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш». Гэты гімн БНР з пэўнымі цэнзурнымі праўкамі па першым часе дазвалялася выконваць і ў БССР, але нядоўга. Пазней Тэраўскага арыштуюць і расстраляюць у 1938-м, Краўцова закатуюць у турме на год пазней. Больш за 70 гадоў твор гучаў толькі ў эміграцыі. На Радзіме пра марш згадалі ўжо ў 1991 годзе — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін высоўвалі яго на дзяржаўны гімн, але прапанова не прайшла. Падрабязную гісторыю гэтага твора чытайце тут: https://symbal.by/karaoke-himny-bnr/ Тэкст: Макар Краўцоў Музыка: Уладзімір Тэраўскі Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух! На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго! Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы І першы выкліча на бой. Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваей! Марш запісаны ў межах музычнага праекта «Белы легіён». Аўтарская аранжыроўка і запіс музыкі зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. «Белы легіён» прэзентаваў альбом беларускіх вайсковых песняў. Зборнік складаецца з 19 твораў, сярод якіх культавыя беларускія песні, гімны і беларускамоўны варыянт песні «Воины Света» гурта «Ляпис Трубецкой»:    • Белы Легіён — Воіны Ранку (беларускамоўна ...   Ініцыятары праекта: Сяргей Бульба (Чыслаў), заснавальнік і кіраўнік Белага легіёну, грамадскі дзеяч, Зміцер Сасноўскі, стваральнік і кіраўнік гурта «Стары Ольса», ветэран Белага легіёну. Сайт праекта: https://www.biely.org/ Ютуб-канал Белага легіёну:    / @БелыЛегіён   Спампаваць альбом: MP3: https://bit.ly/2BO0MgF WAV: https://bit.ly/2CqZKHq Змест: 1. Мы на маршы (невядомы легіянер), 2. Нёман (А. Астрэйка, Н. Сакалоўскі), 3. Воіны Ранку (С. Міхалок, пераклад З. Сасноўскі), 4. Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці (невядомы легіянер, 1993 г.; у скарочаным выглядзе выконвае гурт «Дзецюкі»), 5. Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч), 6. За Радзіму, за герояў (ХІХ ст., пераклад А. Чумакоў, З. Сасноўскі), 7. Гімн Белага Легіёну (А. Мікус), 8. Воран (А. Забаронак), 9. Развітанне/Бывай мой родны кут (У. Лойка, М. Іваноў), 10. Армейская сям’я (С. Макей), 11. Мы выйдзем шчыльнымі радамі (1918 г., У. Тэраўскі, М. Краўцоў), 12. Літвін («Стары Ольса»), 13. Спеў Тодара (Тодар Кашкурэвіч), 14. Пагоня (М. Багдановіч, М. Куліковіч-Шчаглоў), 15. Чакай, матуля (С. Макей, Н. Захарэвіч), 16. У гушчарах (М. Куліковіч-Шчаглоў, Н. Арсеннева), 17. Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў). Дадатак: 18. Шыхт зважай (версія невядомага легіянера, жывы гук), 19. Гімн Белага легіёну (2003 г., А. Мікус). Зварот да слухачоў ад аўтараў праекта: Краіна гэта не тэрыторыя. Гэта нават не глеба ці тоны золата ў яе нацбанку. Сапраўднае золата краіны гэта людзі – і неба над імі. Бо без неба над галавою людзям няма чым дыхаць і куды імкнуцца. Толькі яно дае нам сапраўднае пачуццё свабоды і яднае нас усіх. Мы доўга жылі пад хмарным. Можа нават занадта доўга. Але гэтае лета нарэшце дае нам шанец адчуць: як гэта – штодня бачыць блакіт і дыхаць ім напоўніцу да скону. Еднасць ідзе з неба – і дае сілы перамагаць усё. Толькі свабода дазволіць нам з гонарам быць беларусамі. Музыка гэтага альбому поўная свабоды – і сапраўднай Беларусі. Яна – соль нашага неба і зямлі. А мы – альбо паміж імі – альбо нідзе. Выбар цяпер – за намі ўсімі. І што б ні здарылася – беларускае неба чакае нас заўжды. А можа раптам і на зямлі пажывем яшчэ – бо яна ласкавая і прыгожая. Найлепшая ў свеце. Наша. Адна на ўсіх. Толькі яе вызваліць трэба. І ніхто гэтага не зробіць апроч нас. Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:   / symbalby     / symbalby   https://t.me/symbalby   / symbalby   https://vk.com/symbal_by https://ok.ru/symbalby    / symbalbybelarus     / symbalby  

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)
▶︎

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)

Марш армії України.The March of the Ukraine Army
▶︎

Марш армії України.The March of the Ukraine Army

Funny Football Moments That Actually Happened 😂
▶︎

Funny Football Moments That Actually Happened 😂

Пахаванне Кастуся Каліноўскага з паплечнікамі ў Вільні. Жалобная працэсія
▶︎

Пахаванне Кастуся Каліноўскага з паплечнікамі ў Вільні. Жалобная працэсія

Unbelievable Smart Worker & Hilarious Fails | Construction Compilation #1 #adamrose #smartworkers
▶︎

Unbelievable Smart Worker & Hilarious Fails | Construction Compilation #1 #adamrose #smartworkers

гімн БНР - «Ваяцкі марш»(«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»)
▶︎

гімн БНР - «Ваяцкі марш»(«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»)

Why Don't Russian People Smile? | Easy Russian 34
▶︎

Why Don't Russian People Smile? | Easy Russian 34

Хор Александров - Тамо далеко
▶︎

Хор Александров - Тамо далеко

Yugoslavia's Lost Country
▶︎

Yugoslavia's Lost Country

Татьяна Куртукова "Матушка" Песня перед товарищеским матчем по футболу между сборными России-Нигерии
▶︎

Татьяна Куртукова "Матушка" Песня перед товарищеским матчем по футболу между сборными России-Нигерии

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)
▶︎

Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (lyric video)

Марш Українського війська "Зродились ми великої години"
▶︎

Марш Українського війська "Зродились ми великої години"

Депутат ГосДумы Анна Кувычко и волгоградские кадеты
▶︎

Депутат ГосДумы Анна Кувычко и волгоградские кадеты

Relations between Russia and Europe (1800-1899) Every Year
▶︎

Relations between Russia and Europe (1800-1899) Every Year

Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
▶︎

Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі

💥Военный парад в Минске. 3 июля 2024 года. День Независимости. 80 лет освобождения Беларуси
▶︎

💥Военный парад в Минске. 3 июля 2024 года. День Независимости. 80 лет освобождения Беларуси

«За Случчыну!» - Беларуская Жаўнерская Песьня пра Слуцкі Збройны Чын
▶︎

«За Случчыну!» - Беларуская Жаўнерская Песьня пра Слуцкі Збройны Чын

Если в душе казачка/Девушки казачки/Фланкировка/
▶︎

Если в душе казачка/Девушки казачки/Фланкировка/

Песняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993
▶︎

Песняры "Пагоня" ("Pahonia") 1993

"Сцяг" - "Flag" - Patriotic Belarusian Song - Беларуская патрыятычная песня
▶︎

"Сцяг" - "Flag" - Patriotic Belarusian Song - Беларуская патрыятычная песня