Данчык - Я ад вас далёка (1985)
Словы Янкі Купалы http://rv-blr.com/vershu/view/1240 Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, На чужое неба ўжо гляджу сягоння, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры, І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі - Беларусь са мною разлучыць пасмелі! Я ад вас далёка... скажуць гэтак людзі... Але хто заглянуў у чужыя грудзі І паняў хто шчыра той агонь і мора, Што гарыць, бушуе і аб чым гавора? Пойме толькі гэта, хто аж да сканання Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстання; Каго доля-ведзьма ад самой калыскі Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі. Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я Дома толькі думка днюе і начуе; Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман, Знаю толькі рэчку з плытнікамі Нёман. Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны, Дзе такі там хорам важна збудаваны, Што мне замянілі б хату і бярозкі, Хату і бярозкі беларускай вёскі?.. Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета, А жыву ж я з вамі і зіму, і лета; Чую з вамі ўвосень непагоды песню, Цешуся з праталін вольнага прадвесня, І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе, - Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе; З выраю як толькі сустракаю гусі, Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі. Я ад вас далёка... Жыву між чужымі, Чую ж вашы песні, водклік шлю сваімі; Дабываю песні ад душы, ад сэрца, эАж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца. Не зрабіць нікому гэткай дамавіны І не вырыць ямы гэтакай глыбіны, Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці, Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці. Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы! Неразлучны з вамі да самой магілы, Не пакіну думаць світам і ўпацёмку: Як там жывіцё вы, як жыве старонка? А хоць дасць мне доля ў дамавіне мейсца, Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца І ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай. 1910

Данчык - Зорачкі (1985)

Угнал МиГ-25 в США: что обнаружили американцы разрушило советский миф

Нарезка "- Осмелюсь доложить !" (Комедия "в двух словах". 1957)

Данчык - Вы шуміце, бярозы | Данчик - Вы шумите, берёзы

URGENT! New German laws as of July 1st will delight Russian Germans / Government ultimatum! What ...

Teaching the Tango to a Beautiful Woman (Full Scene) | Scent of a Woman

Why The Bulgarian Genetic Origin is So Mysterious?

Данчык - Як ты са мной (1990)

Данчык - Зорачкi

ПЕСНЯРЫ. Алеся. Леанід Барткевіч

He begged for the role of "Grasshopper" and was married to a ballerina who beat him. How the acto...

На иностранном форуме сравнили метро в России и других странах: выводы шокируют.

RUSSIN schockt mich! So habe ich Russland noch nie gesehen! 🇷🇺

Danchyk

Беларусь мая - Данчык

Песняры - Слуцкія ткачыхі (1992)

ЧИНОВНИКИ ТРОНУЛИ МАТЬ ВОРА В ЗАКОНЕ. ТО, ЧТО ОН СДЕЛАЛ - ШОКИРОВАЛО ВСЕХ

Данчык - Крыніцы (1989)

Данчык спявае ў Віцебску, 1996 ("Крыніцы", "У гушчарах") .MP4

